Узброены лыжкай студэнт затрымаў злодзея-рэцыдывіста з Беларусі ў Маскве
Маскоўскі студэнт з металічнай абутковай лыжкай затрымаў злодзея, які пракраўся ў яго кватэру сярод ночы, піша Kp.ru.
Інцыдэнт адбыўся на Батанічнай вуліцы, калі бацькі 22-гадовага хлопца ўжо спалі. Студэнт пачуў дзіўныя гукі ў кватэры і зразумеў, што ў пакоі адкрыта акно.
Ён схапіў лыжку і кінуўся за рабаўніком. На вуліцы паміж зламыснікам і масквічом завязалася бойка. Супрацоўнікі паліцыі, якія прыехалі на месца здарэння, затрымалі злодзея.
Высветлілася, што мужчына ўсяго тыдзень таму выйшаў з турмы ў Беларусі за аналагічнае злачынства.