БЕЛ Ł РУС

Пакуль спаў п’яны, сябры дэзадарантам апырскалі ногі і падпалілі 

3.06.2019 / 14:53

Nashaniva.com

29-гадоваму маладому чалавеку ў Астраўцы падпалілі ногі, калі той быў нецвярозы. У злачынстве падазраюць двух яго знаёмых, з якімі пацярпелы піў на кватэры, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Бліжэй да вечара мужчына пайшоў спаць у іншы пакой. Сабутэльнікі працягнулі выпіваць, а пасля задумалі пажартаваць з таварыша.

Спачатку аблілі ногі туалетнай вадой і чыркнулі запалкай, але нічога не загарэлася. Пасля адзін з іх узяў дэзадарант. Пры дапамозе агню аэразоль лёгка загарэўся, што нанесла мужчыну пашкоджанні.

Жартаўнікі асэнсавалі наступствы свайго ўчынку і адразу ж намазалі ногі пацярпелага маззю. Малады чалавек прачнуўся не адразу. Праз паўгадзіны выпіў яшчэ алкаголю і зноў заснуў.

Па медыцынскую дапамогу ён звярнуўся праз два дні. Спачатку мужчына сказаў, што ногі яму падпалілі невядомыя, каб не прыцягваць да адказнасці знаёмых. Але хутка праўду высветлілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула