БЕЛ Ł РУС

Мемарыяльная дошка з партрэтам Чэслава Немэна з’явіцца на Гуманітарным каледжы ў Гродне ФОТА

5.06.2019 / 18:13

Nashaniva.com

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць пра вядомага ўраджэнца Гарадзеншчыны адбудзецца 6 чэрвеня. Зрабіў яе гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Дошка з’явіцца на будынку Гуманітарнага каледжа ў Гродне — тут у 1954-1955 гадах вучыўся будучы музыка, паведамляе grodnonews.by.

Аб’ёмны партрэт спевака адліты ў бронзе. Пад бронзу зроблены і надпіс. Фота для мемарыяльнай дошкі выбірала першая жонка музыкі Марыя Клаузунік.

У Старых Васілішках на Шчучыншчыне, на радзіме польскага музыканта, у доме, які належаў сям’і Выджыцкіх (сапраўднае прозвішча Чэслава Немэна), адкрыты яго клуб-музей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула