БЕЛ Ł РУС

NASA адкрые МКС для турыстаў з 2020 года

8.06.2019 / 05:08

Nashaniva.com

З 2020 года NASA збіраецца адкрыць Міжнародную касмічную станцыю для турыстаў, кошт знаходжання там складзе $35 тысяч за ноч. У год будзе да дзвюх кароткіх прыватных місій, паведамляе BBC.

NASA плануе дазволіць турыстам знаходзіцца на МКС да 30 дзён, іх павінны будуць перавозіць амерыканскія касмічныя караблі.

Згодна з планамі NASA, несці адказнасць за вызначэнне складу экіпажа і забеспячэнне таго, каб прыватныя астранаўты адпавядалі медыцынскім патрабаванням і прайшлі неабходную трэніроўку для касмічнага палёту, будуць прыватныя камерцыйныя арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула