БЕЛ Ł РУС

Англія перамагла па пенальці Швейцарыю і заняла 3-е месца ў Лізе нацый УЕФА

9.06.2019 / 20:31

Nashaniva.com

У матчы за 3-е месца зборная Англіі ў серыі пенальці перамагла Швейцарыю (0:0, 6:5 па пенальці) і заваявала бронзавыя медалі ў першым у гісторыі розыгрышы Лігі нацый УЕФА.

Лік не быў адкрыты ні ў асноўны, ні ў дадатковы час, хоць на 85-й хвіліне мяч і пабываў у варотах зборнай Швейцарыі. Але пасля відэапрагляду гол не залічылі, было парушэнне правілаў.

У выніку бронзавыя ўзнагароды былі разыграныя ў серыі пенальці.

Эрык Даер забіў вырашальны 6-й гол у вароты зборнай Швейцарыі. Фота: твітар УЕФА.

Увечары ў фінале Лігі нацый сустракаюцца зборныя Партугаліі і Нідэрландаў. Сустрэча адбудзецца ў Порту на стадыёне «Драгау» і пачнецца ў 21.45.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула