БЕЛ Ł РУС

Кубак Стэнлі выйграў клуб, які яшчэ ў студзені займаў апошняе месца ў НХЛ 

13.06.2019 / 07:13

Nashaniva.com

Кубак Стэнлі Нацыянальнай хакейнай лігі ўпершыню выйграў «Сэнт-Луіс Блюз». У апошнім матчы серыі ён перамог «Бостан» 4:1 і выйграў серыю з лікам 4:3.

Цікава, што яшчэ ў студзені «Сэнт-Луіс» ішоў на апошнім месцы ў рэгулярным чэмпіянаце, але здолеў выправіць сітуацыю, прабіцца ў плэй-оф, дабрацца да фінала, а потым і выйграць галоўны трафей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула