БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Мартынаў едзе ў Брусэль

23.01.2009 / 17:47

Nashaniva.com

Для сустрэчы з «тройкай» ЕС.

26—28 студзеня адбудзецца візіт міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Брусэль для сустрэчы з «тройкай» ЕС.

Беларускі міністр едзе на запрашэнне чэшскага прадстаўніцтва ў Еўрасаюзе.

У сустрэчы возьмуць удзел кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў Чэхіі, Швецыі, найвышэйшыя чыноўнікі Еўракамісіі і Генеральнага сакратарыяту Савета ЕС.

Падчас сустрэчы будуць абмеркаваныя стан і перспектывы развіцця дыялогу паміж Беларуссю і ЕС.

У склад «тройкі» Еўрасаюза уваходзяць міністр замежных спраў краіны, што старшынствуе ў ЕС, вярхоўны прадстаўнік Савета ЕС і камісар ЕС па замежнай палітыцы.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула