БЕЛ Ł РУС

Пентагон дасць Украіне яшчэ $250 мільёнаў

18.06.2019 / 23:26

Nashaniva.com

Міністэрства абароны ЗША абвясціла сёння, што плануе выдзеліць Украіне $250 мільёнаў у рамках супрацоўніцтва ў сферы бяспекі для нарошчвання патэнцыялу Узброеных сіл Украіны.

Сродкі будуць накіраваны на куплю абсталявання для падтрымкі бягучых навучальных праграм і аператыўных патрэбаў.

Прадугледжваецца таксама даванне Сухапутных сілам і сілам спецыяльных аперацый Украіны снайперскіх вінтовак, гранатамётаў і контрартылерыйскіх радараў; прыбораў для бяспечных камунікацый і радыёэлектроннай барацьбы; узмацненне вайсковай мабільнасці; прыборы начнога бачання; лячэнне.

«Гэта супрацоўніцтва ў галіне бяспекі стала магчымым дзякуючы пастаяннаму прагрэсу Украіны ў прыняцці ключавых інстытуцыянальных рэформаў у сферы абароны з мэтай набліжэння архітэктуры нацыянальнай бяспекі Украіны ў еўраатлантычныя прынцыпы», — адзначылі ў Пентагоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула