БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт «Мінск» упрыгожылі «Маленькім прынцам» і канцэптуальным буслом ФОТЫ

21.06.2019 / 14:40

Nashaniva.com

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў прывакзальную пляцоўку Нацыянальнага аэрапорта Мінск упрыгожылі новыя арт-аб'екты, перадае прэс-служба прадпрыемства. 

Усталяваную раней кампазіцыю «Сустракаем гасцей!» у выглядзе адкрытай далоні, дэкараванай зялёнай травой, дапоўнілі другой далонню, выкананай з таго ж матэрыялу. 

Сапраўдным упрыгожаннем прывакзальнай плошчы стала скульптурная кампазіцыя «Маленькі прынц». Аўтарам ідэі з'яўляецца супрацоўніца Нацыянальнага аэрапорта Мінск Таццяна Нікалайчук, а ўвасобілі гэтую тэму скульптар Канстанцін Селіханаў і архітэктар Юрый Градаў. 

Таксама на прывакзальнай плошчы з'явіўся масток праз фантан. З двух бакоў мастка ў вадзе, а таксама на стылізаваных уздымах размясціліся гарлачыкі, рыбкі і казуркі з натуральнага каменю.

А ля VIP-залы цяпер кожны пасажыр і госць Нацыянальнага аэрапорта Мінск можа ўбачыць кампазіцыю «Шчаслівай дарогі», гродзенскага скульптара Сяргея Жыльскага, якая сімвалізуе палёт і імкненне да новых вышынь. У ёй фігуруе беларускі арнамент, які абазначае зямлю, ураджай і багацце. Скульптура выкананая з натуральных камянёў і нержавеючай сталі.

У чаканні рэйса сумаваць сапраўды не давядзецца. Кожны пасажыр і госць Нацыянальнага аэрапорта Мінск таксама зможа адчуць сябе гросмайстрам або проста зрабіць запамінальныя фота.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула