БЕЛ Ł РУС

На выставе «Армія-2019» у Расіі прэзентавалі дрон- «нанавыведнік»: яго копія за $30 знайшлася ў інтэрнэце

26.06.2019 / 19:17

Nashaniva.com

Квадракоптар прадставіў тэхнаполіс «Эра» падчас форуму «Армія». Прылада ўяўляе сабой звычайнага робата памерам з далонь, піша hi-tech.mail.ru.

Беспилотник-наноразведчик показали на форуме "Армия-2019" в Кубинке:https://t.co/gROeCHUf76 pic.twitter.com/WctCJN62wx

— ТАСС (@tass_agency) June 26, 2019

Квадракоптар распрацаваны «Эрай» сумесна з вытворцам высокатэхналагічнай электронікі «Дэцыма». Па словах распрацоўшчыкаў, яны могуць дастаўляць міні-грузы (да 15 г), у тым ліку медыцынскія ампулы, лётаць на адлегласць да 2 км.

Інтэрнэт-карыстальнікі звярнулі ўвагу, што робат, вельмі падобны на прадстаўлены квадракоптар, можна спакойна замовіць у інтэрнэце. Цана гэтага робата складае ў сярэднім $ 30—50.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула