БЕЛ Ł РУС

На месцы «Прастора» ў Чыжоўцы адкрыецца «Карона», а ў Шабанах — «Грын»

27.06.2019 / 20:29

Nashaniva.com

Два сталічныя гіпермаркеты «Прастор» адыдуць іншым сеткам.

На месцы крамы ў Шабанах увосень адкрыецца «Грын». А вось у Чыжоўку, як чакаецца, прыйдзе «Карона».

Пра гэта паведаміў Onliner.by.

«Прастор» — сетка гіпермаркетаў, якая ўваходзіла ў бізнэс-імперыю Юрыя Чыжа. Калі ў таго пачаліся праблемы, гіпермаркеты былі закладзеныя банкам.

Цяпер у складзе сеткі застануцца крамы ў Каменнай Горцы, каля станцыі метро «Малінаўка», а таксама «Арэна-Сіці» на праспекце Пераможцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула