БЕЛ Ł РУС

Загінуў 21-гадовы сірата з Гомеля, які ваяваў за «Наваросію»

1.07.2019 / 12:19

Арцём Гарбацэвіч

Анлайн-рэсурсы г.зв. «Наваросіі» апублікавалі эпітафіі 21-гадоваму беларусу Раману Бязрукаву, які загінуў, як паведамляецца, яшчэ ў сакавіку 2019 года. Як паведамляе ўкраінскі сайт «Міратворац», ён меў пазыўны «беларус».

Вядома, што Бязрукаў — сірата. Да ад'езда на Данбас ён жыў у Гомелі і меў там замацаваную за сабой кватэру. 

Цяпер у гэтай кватэры пражывае процьма людзей, сітуацыя вельмі дзіўная. Але Бязрукава яны ведаюць. 

«Так, Рома загінуў. Чаго паехаў, цяжка сказаць, ну паехаў… А пахавалі яго там жа ж, сюды не везлі», — патлумачыў «Нашай Ніве» адзін з жыхароў кватэры. 

Бязрукаў паехаў на Данбас у 2016-м, а размяшчаць у сацсетках допісы ў падтрымку «ЛДНР» пачаў яшчэ раней — у 2014-м. 

Так Бязрукаў (справа) выглядаў за год да паездкі на Данбас, фота з УКантакце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула