БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам дрэва ўпала на трасу М2, заблакаваўшы рух у кірунку сталіцы

1.07.2019 / 17:39

Дрэва ўпала на трасу М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск» паблізу вёскі Каралёў Стан, піша Tut.by.

Фота: Дзяніс Зелянко.

На трасе М2 пад Мінскам ад парыву ветру зламалася дрэва і ўпала проста на дарогу. Усе палосы ў кірунку сталіцы былі заблакаваныя.

На другую палову панядзелка з-за навальніц і ўзмацнення ветру сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі па захадзе краіны і ў Мінску. У сталіцы з 17 да 20 гадзін чакаюцца навальніцы, узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Месцамі пры навальніцах моцныя залевы, у асобных раёнах град.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула