БЕЛ Ł РУС

З самалёта, які ляцеў над Лонданам, выпаў труп

1.07.2019 / 21:46

Nashaniva.com

Жыхар Лондана знайшоў у сваім садзе труп, які выпаў з самалёта, паведамляе Mirror.

Уладальнік саду, які знайшоў цела, паведаміў пра гэта ў паліцыю. Праваахоўнікі прыйшлі да высновы, што загінулы выпаў з адсека для шасі самалёта авіякампаніі Kenya Airways, калі паветранае судна, якое ляцела рэйсам з Найробі ў лонданскі аэрапорт Хітроў, рыхтавалася да пасадкі. Мяркуецца, што мужчына спрабаваў нелегальна без білета дабрацца з Кеніі ў Вялікабрытанію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула