БЕЛ Ł РУС

На тую самую бабулю, якая забрала «нічыйны» самакат для ўнука, завялі крымінальную справу

6.07.2019 / 09:12

Nashaniva.com

Бабулі, якая забрала кікшэрынгавы самакат і падарыла яго ўнуку, пагражаюць грамадскія працы, штраф, арышт, абмежаванне ці пазбаўленне свабоды на тэрмін да 3 гадоў.

Чытайце. У Мінску бабуля скрала арэндны электрасамакат і падарыла ўнуку

«Думаю, гэта яскравы прыклад, калі няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. Так што і хітруны, якія наўмысна выкрадуць самакат, а потым будуць запэўніваць: думалі, што ў яго не было ўладальніка, — панясуць адпаведнае пакаранне», — пракаментаваў сітуацыю карэспандэнту «СБ. Беларусь сёння» начальнік аддзела ўпраўлення крымінальнага вышуку Мінска Цімафей Дарашэвіч.

Адметна, што кікшэрынгавая кампанія не пісала заяву на пенсіянерку.

Кікшэрынгавыя самакаты — гэта тэхніка для пахвіліннага пракату. Яны стаяць у розных раёнах Мінска. Скарыстацца імі можа кожны ахвотны, зарэгістраваны ў сістэме. Аплата праходзіць па картцы, прывязанай да дадатку на смартфоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула