БЕЛ Ł РУС

Так нізка еўра ў гэтым годзе яшчэ не падаў

8.07.2019 / 10:53

Nashaniva.com

Фота з Вікімедыі

На пачатку таргоў у Мінску еўра апусціўся на 0,0036 да 2,3038 беларускага рубля. Гэта чарговы гадавы мінімум (22 чэрвеня еўра каштаваў 2,3070).

1 студзеня курс еўрапейскай валюты складаў 2,4734 беларускага рубля, а 2 студзеня 2019 года падскочыў да 2,4865. Такім чынам з пачатку года рубель умацаваўся да еўра на 18 капеек

Максімальнае значэнне ўсіх часоў і народаў было 2,5580 рубля за еўра (12 красавіка 2018 года).

Некаторыя банкі купляюць сёння еўрапейскую валюту па 2,2520.

Даляр сёння падрос на 0,0037 да 2,0525 (у пачатку года — 2,1598).

Расійскі рубель апусціўся на 0,0087 да 3,2145 за 100 адзінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула