БЕЛ Ł РУС

Прызначаны новы рэктар універсітэта «МІТСА». Папярэдні не адпрацаваў і году

9.07.2019 / 08:11

Nashaniva.com

mitso.by

Загадам Міністэрства адукацыі і распараджэннем Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі рэктарам Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» прызначаны Уладзімір Уладзіміравіч Лосеў, паведамляецца на сайце ВНУ

Калектыву ўніверсітэта новага рэктара прадставілі першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава і сакратар ФПБ па міжнароднай працы Ганна Варфаламеева.

«Я вельмі спадзяюся на новыя добрыя вынікі, на стабільнасць і спакой у калектыве, а таксама эфектыўную сумесную працу. У добры шлях і ўсяго добрага, Уладзімір Уладзіміравіч», - сказала Ірына Старавойтава.

Раней Уладзімір Лосеў займаў пасаду прарэктара па навуковай рабоце

Цікава, што папярэдні рэктар Вадзім Пазьняк не прапрацаваў і года. Ён быў прызначаны рэктарам 29 жніўня 2018 года.

Перад прызначэннем у МІТСА ён працаваў у Акадэміі кіравання, а туды прыйшоў з Генпракуратуры, быў старшым пракурорам аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі.

У бытнасць працы пракурорам Вадзім Пазняк запляміў сябе судом над Паўлам Севярынцам і Міколам Статкевічам, якіх судзілі за шэсце па праспекце пасля рэфэрэндуму 2004 года. Ён прасіў асудзіць апазіцыянераў на 3 гады «хіміі», суддзя задаволіў такое прашэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула