БЕЛ Ł РУС

Крымінальную справу супраць брэсцкага блогера Кабанава спынілі. За 4 месяцы не знайшлі складу злачынства

9.07.2019 / 10:20

Nashaniva.com

Блогер Аляксандр Кабанаў напісаў, што крымінальную справу супраць яго спынілі з-за адсутнасці складу злачынства».

«За чатыры месяцы высветлілася, што я не прысабечваў сродкі таварыства ўласнікаў жытла ў суме колькі там рублёў і колькі там капеек, — піша Кабанаў. — За чатыры месяцы і… пры дапамозе паднятага на вушы Бярозаўскага РАУС, прыкамандзіраванага супрацоўніка Брэсцкага АБЭП, дванаццаці следчых Бярозаўскага раённага следчага камітэта і двух следчых Кобрынскага следчага камітэта».

Аляксандр Кабанаў стаў вядомы асвятленнем пратэстаў у Брэсце: спачатку маршаў «дармаедаў», а затым акцый супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула