БЕЛ Ł РУС

У Нямеччыне прынялі закон пра абавязковую вакцынацыю супраць адру. Парушальнікам — штраф да € 2500

17.07.2019 / 13:50

Nashaniva.com

Урад ФРГ у сераду прыняў законапраект пра абавязковую вакцынацыю супраць адру. 

З сакавіка 2020 года бацькі перад прыёмам іх дзяцей у дзіцячы сад або школу павінны будуць прадставіць пацверджанне таго, што дзіця прышчэплены ад адру.

Абавязковая вакцынацыя будзе ўведзена таксама для нянь, персаналу дзіцячых садоў, школ, супрацоўнікаў медыцынскіх і іншых грамадскіх устаноў, у тым ліку цэнтраў для бежанцаў.

Парушальнікам пагражае штраф да € 2,5 тыс. А дзяцей, якія не былі прышчэплены, папросту не возьмуць у сад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула