БЕЛ Ł РУС

«Мы стаміліся ад цынізму»: Рыкі Марцін узяў удзел у пратэстах у Пуэрта-Рыка ВІДЭА

18.07.2019 / 16:17

Nashaniva.com

Спявак і акцёр Рыкі Марцін узяў удзел у пратэстах у Пуэрта-Рыка.

«Мы стаміліся ад цынізму. Яны зневажаюць жанчын, зневажаюць ЛГБТ-супольнасць, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, карупцыя … Гэта вар'яцтва, мы больш не можам гэта трываць», - заявіў артыст у сваім відэа, якое ён апублікаваў у Instagram.

Тысячы людзей на вуліцах Пуэрта-Рыка патрабуюць адстаўкі губернатара Рыкарда Расэла.

13 ліпеня Цэнтр журналісцкіх расследаванняў краіны апублікаваў асабістую перапіску ў Telegram губернатара і членаў яго адміністрацыі, якая змяшчала нецэнзурныя выказванні ў адносінах да жанчын-палітыкаў, людзей з лішняй вагой і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула