БЕЛ Ł РУС

Зняволенага анархіста Паліенку западозрылі яшчэ і ў абразе прадстаўніка ўлады

18.07.2019 / 17:26

Крымінальную справу актывіста анархісцкага руху Зьмітра Паліенкі на пачатку ліпеня перадалі ў пракуратуру для накіраваньня ў суд. Але абвінавачаньне могуць дапоўніць, піша «Радыё Свабода».

Як сказала Свабодзе прадстаўніца прэс-службы Сьледчага камітэту па Менску Кацярына Гарлінская, справу Паліенкі вярнулі для дадатковага папярэдняга расьсьледаваньня ў Заводзкі раённы аддзел менскага СК «з пазнакай аб дачы прававой ацэнкі дзеяньням Паліенкі».

Ацэньваць будуць дзеяньні, «зьвязаныя з абразай прадстаўніка ўлады», па выніках абвінавачаньне могуць дапоўніць. Каго і калі мог абразіць Паліенка, не паведамляецца.

Паліенку затрымалі 20 сакавіка, яго трымалі пад вартай без выстаўленьня абвінавачаньня да 5 красавіка (хоць можна толькі 10 дзён). Розныя абвінавачаньні аб’ядналі ў адну справу:

Паліенку пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Сёлета яго ўжо штрафавалі за «экстрэмісцкую шапку».

​У 2016 годзе Паліенку асудзілі за «гвалт або пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і «выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару». Ён выйшаў на волю ў кастрычніку 2018 году, праз два з паловай гады зьняволеньня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула