БЕЛ Ł РУС

У Гомельскім раёне п'яны бацька на матацыкле з двума дзецьмі ўцякаў ад ДАІ ВІДЭА

18.07.2019 / 20:06

Nashaniva.com

У Гомельскім раёне п'яны матацыкліст перавозіў сваіх дзяцей 2 і 10 гадоў, паведамляе міліцыя.

Апоўдні 16 ліпеня на аўтадарозе Даўгалессе-Васілева дзяржаўтаінспэктары заўважылі матацыкліста, які вёз дваіх маленькіх дзяцей. Пры гэтым моташлемаў не было ні ў кіроўцы, ні ў дзяцей.

Убачыўшы супрацоўнікаў ДАІ, мужчына рэзка звярнуў направа на прасёлкавую дарогу і паспрабаваў уцячы. Аднак праехаўшы пару метраў, матацыкл упаў на пясок. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Як высветлілася, матацыкліст быў не толькі пазбаўлены пасведчання кіроўцы, але і быў п'яны.

На бацьку склалі пяць адміністрацыйных матэрыялаў, дзяцей перадалі бабулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула