БЕЛ Ł РУС

Беспілотны аўтобус справакаваў аварыю ў Аўстрыі і наехаў на жанчыну

19.07.2019 / 17:37

Nashaniva.com

Аўстрыйскія ўлады расследуюць інцыдэнт, падчас якога беспілотны аўтобус збіў пешахода ў Вене, піша Bloomberg.

У чацвер аўтамабіль Navya SAS ехаў з хуткасцю 12 кіламетраў у гадзіну, калі ўрэзаўся ў 30-гадовую жанчыну. Упраўленне транспарту ў Вене прыпыніла далейшыя выпрабаванні ў чаканні вынікаў расследавання.

Горад пачаў тэставаць два аўтобусы без кіроўцы ў рамках праграмы, распачатай 6 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула