БЕЛ Ł РУС

У Лельчыцах у загадчыцы фермы дома знайшлі амаль тону крадзенага збожжа

19.07.2019 / 19:12

Nashaniva.com

У Лельчыцкім раёне загадчыца і вартаўнік фермы скралі маёмасць сельгаспрадпрыемства, паведамляе міліцыя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лельчыцкага РАУС ініцыявалі агляд падворка загадчыцы малочна-таварнай фермай, што знаходзіцца ў вёсцы Баравое. Па месцы жыхарства 42-гадовай жанчыны праваахоўнікі выявілі 347 кг зерня кукурузы, 332 кг камбікорму, 23 кг шроту, 60 кг сухога малака, 320 кг збожжа трыцікале. Кіраўніца таксама захоўвала 20 л дызельнага біяпаліва. Загадчыца прызналася, што ўсё гэта было выкрадзена з фермы, якой яна кіруе больш за 8 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула