Замаўляйце футболкі ад «Нашай Нівы» — зніжка 20% дзейнічае апошні дзень
У гарачыя летнія дні даём вам магчымасць замовіць сабе новую цішотку з беларускім прынтом са скідкай 20%. Акцыя працягнецца па 31 ліпеня ўключна.
На сайце Symbal.by, а таксама ў анлайн-краме «Князь Вітаўт» з’явіліся спецыяльныя раздзелы «Нашай Нівы», менавіта там вы і можаце зрабіць перадзамову па спецыяльнай цане — 20 рублёў. Ад жніўня раздзелы нікуды не знікнуць, але цішоткі будуць прадавацца ўжо па 25 рублёў.
Ацаніце нашы прынты і прагаласуйце за той, што вам падаецца найлепшым. Галасаванка — унізе.
«NAŠA NIVA» — беларускі космас
Мы ўзялі вядомы і пазнавальны лагатып NASA (National Aeronautics and Space Administration) і трошку яго абыгралі, каб было бачна, з якой вы планеты.
«ДБРДЗНЬ/ДБРВЧР»
З вітанняў выпалі ўсе галосныя, але беларус беларуса зразумее, праўда?
Добры дзень — ДБРДЗНЬ
Добры вечар — ДБРВЧР
Трэнд на скарочанае вітанне задаў вядомы фатограф Сяргей Гудзілін, які здымае і для НН.
«ЧЫТАЕШ? ЧЫТАЮ»
Цішотка як бы нагадвае, што чытанне ўплывае на нас самым непасрэдным чынам: скажы мне, што ты чытаеш, і я скажу, хто ты.
«БЕЛАРУСКАЯ ВЕЧЭРЫНКА»
Рэальная вокладка першай беларускай газэты з рысункамі — №7, 1910 год.
На вокладцы змешчаная праграма «Беларускай Вечэрынкі». Спачатку — камедыя Крапіўніцкага «На рэвізіі», пасля — хор, ну а далей — «танцы, почта, конфэтці».
Бяры вечарынку з сабой!
«БАРАНІ СВАЁ»
Вяртаем цішоткі з арыгінальным прынтам «Барані сваё» ад фатографа-крыэйтара Сяргея Гудзіліна.
Барані сваё ў правільным адзенні!
{POLL#878}