БЕЛ Ł РУС

Мінабароны: Інфармацыя пра расійскія войскі ў беларускай Чарнобыльскай зоне — фэйк

20.07.2019 / 20:37

Nashaniva.com

Інфармацыя пра нібыта «прысутнасць расійскіх войскаў на беларускай частцы Чарнобыльскай зоны адчуджэння» не адпавядае рэчаіснасці.

Пра гэта напісала ў фэйсбуку прэс-сакратарка міністра абароны Беларусі Наталля Гаўрусік.

Яна адрэагавала на заяву ўкраінскіх вайскоўцаў. Тыя заявілі, што правяраюць інфармацыю пра наяўнасць расійскіх вайскоўцаў у Чарнобыльскай зоне адчуджэння.

«У выпадку пацверджання гатовы за лічаныя гадзіны прыступіць да абароны Украіны на ўказаным участку ўкраінска-беларускай мяжы і даць годны адпор агрэсару», — запэўнілі ўкраінскія вайскоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула