БЕЛ Ł РУС

Каля Міханавічаў ноччу пад коламі аўтамабіля загінула веласіпедыстка

21.07.2019 / 12:16

Nashaniva.com

Пра здарэнне паведаміла ў телеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Сёння каля 0.20 на аўтадарозе М-1 паблізу пасёлка Міханавічы (Мінскі р-н) 37-гадовы мінчук на аўтамабілі Hyundai збіў 44-гадовую веласіпедыстку. Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы.

Па папярэдніх звестках, загінулая пераязджала дарогу, не пераканаўшыся ў адсутнасці транспартных сродкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула