БЕЛ Ł РУС

На машыну Парашэнкі ўскараскаўся ветэран-расіянін. Зяленскі тыдзень таму даў яму ўкраінскі пашпарт ВІДЭА

25.07.2019 / 20:17

Nashaniva.com

На аўтамабіль пятага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ля будынка Дзяржаўнага бюро расследаванняў ускараскаўся ветэран палка «Азоў» Мікіта Макееў. Такую інфармацыю «Украінскай праўдзе» паведамілі некалькі незалежных крыніц.

Макееў родам з Расіі і ў яго быў расійскі пашпарт, аднак 18 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў ветэрану «Азова» ўкраінскае грамадзянства.

Паліцэйскія адзначылі, што пакуль што ніхто са скаргамі адносна здарэння ў паліцыю не звяртаўся. У выніку сутыкнення пад бюро нікога не затрымлівалі.

«Украінская праўда» звярталася да самога Макеева, каб атрымаць каментар. Ён інфармацыі аб сваёй датычнасці да канфлікту не пацвердзіў і не абверг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула