БЕЛ Ł РУС

У Францыі пракацілася хваля самагубстваў сярод паліцэйскіх

29.07.2019 / 11:7

Nashaniva.com

У Францыі на працягу толькі аднаго тыдня пяць паліцэйскіх здзейснілі самагубства. Такія дадзеныя прыводзіць тэлеканал BFM Paris.

«Праваахоўнік, накіраваны ў камуну Ольн'-су-Буа для дапамогі паліцэйскай брыгадзе, наклаў на сябе рукі ў нядзелю ў сябе дома. Мужчына пазбавіў сябе жыцця уласнай зброяй», — гаворыцца ў паведамленні.

Тэлеканал таксама паведамляе, што гэта ўжо пятае паліцэйскае самагубства з пачатку тыдня. А з пачатку года ў цэлым ужо 44 супрацоўніка паліцыі наклалі на сябе рукі, у параўнанні з 35 за ўвесь 2018 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула