БЕЛ Ł РУС

Ордэн Маці не будуць даваць жанчынам, якіх прыцягвалі да «адміністратыўкі»

31.07.2019 / 10:00

Nashaniva.com

У Беларусі змяняюцца падыходы да ўзнагароджання шматдзетных маці ордэнам Маці. Адпаведны закон падпісаў кіраўнік дзяржавы. Дакументам уносяцца змяненні ў дзеючы закон «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелТА.

Цяпер маюцца дзве падставы, якія перашкаджаюць ўзнагароджанню жанчыны ордэнам Маці: наяўнасць судзімасці і амаральны лад жыцця.

У адпаведнасці з новым законам да ўзнагароджання не будуць прадстаўляцца шматдзетныя маці, якія неналежным чынам выконваюць абавязкі па выхаванні і ўтрыманні дзяцей. Не зможа быць уганараваная асоба, пазбаўленая або адноўленая ў бацькоўскіх правах, былыя усынавіцелі (удачарыцелі), калі ўсынаўленне (удачарэнне) было адменена.

Прадстаўленне да ордэна будзе немагчыма ў выпадку, калі жанчына неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні супраць грамадскага парадку.

Акрамя таго, законам уводзіцца патрабаванне аб наяўнасці ў дзяцей жанчыны, прадстаўленай да ордэна Маці, грамадзянства Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула