БЕЛ Ł РУС

Навальны падаў заяву аб атручэнні

1.08.2019 / 19:07

Nashaniva.com

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны напісаў у Следчы камітэт Расіі заяву аб сваім атручэнні. Пра гэта ў чацвер, 1 жніўня, паведаміў у Twitter яго адвакат Вадзім Кобзеў.

Навальны са сваім адвакатам папрасілі следства прызначыць хіміка-таксікалагічную судовую экспертызу і запатрабаваць відэа з камер назірання ў спецпрыёмніку.

28 ліпеня Навальнага шпіталізавалі з дыягназам «вострая алергічная рэакцыя». У яго моцна зацяклі твар і пачырванела скура. У яго раней ніколі не было алергіі.

Пазней стала вядома, што хіміка-таксікалагічнае даследаванне не знайшло ў біяматэрыялах Навальнага атрутных рэчываў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула