БЕЛ Ł РУС

У Нідэрландах уступіла ў сілу забарона на нашэнне паранджы

1.08.2019 / 20:39

Nashaniva.com

У Нідэрландах уступіў у сілу закон, які забараняе насіць вопратку, што закрывае твар, ва ўсіх грамадскіх месцах і дзяржаўных установах.

Як паведамляе DW, закон распаўсюджваецца на нашэнне мусульманскіх вэлюмаў, такіх як паранджа і нікаб, а таксама балаклаў, шлемаў і розных масак.

За нашэнне такой вопраткі ў школах, бальніцах, у грамадскім транспарце і іншых грамадскіх месцах прадугледжаны штраф у памеры да 150 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула