БЕЛ Ł РУС

Улады Львова закупілі беларускія эвакуатары, але цяпер адмаўляюцца ад іх — там знайшлі расійскія дэталі

2.08.2019 / 17:57

Nashaniva.com

Украінскі Львоў атрымаў тры новыя эвакуатары МАЗ, якія планавалася купіць на ўмовах фінансавага лізінгу. Аднак пасля агляду і тэставага выпрабавання аднаго з эвакуатараў выявілі шматлікія заўвагі да яго работы. Камісія склала акт праверкі і верне тэхніку пастаўшчыку, піша Zaxid.net.

Як адзначыў Сяргей Бабак, намеснік мэра Львова па пытаннях бяспекі горада, тэхніку даставілі ў Львоў 23 ліпеня. Пасля гэтага яе тэстава выпрабавалі на вуліцах горада і правялі агляд. Камісія выявіла заўвагі да тэхнічных і нарматыўных характарыстык машын. Акрамя таго, высветлілася, што асобныя агрэгаты рухавіка і хадавой часткі выраблены ў Расіі, хоць раней сцвярджалася, што машыны зроблены выключна з беларускіх камплектуючых.

Усе заўвагі адзначылі ў акце праверкі, тэхніку адправяць назад пастаўшчыку.

«Беручы пад увагу ​​тэхнічныя заўвагі і заканадаўчыя акты, якія забараняюць гандаль з краінай-агрэсарам, лічым недапушчальным выкарыстанне такой тэхнікі ў Львове. Такім чынам, мы будзем патрабаваць ад пастаўшчыка замяніць тэхніку, каб яна адпавядала тэхнічным і эксплуатацыйным нарматывам для эфектыўнага яе выкарыстання на вуліцах Львова, альбо вяртання авансавага плацяжу», — адзначыў Сяргей Бабак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула