БЕЛ Ł РУС

ЗША паскорылі распрацоўку новых няядзерных ракет

3.08.2019 / 11:10

Nashaniva.com

ЗША працуюць над мабільнымі сістэмамі для няядзерных крылатых ракет і балістычных ракет.

Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Марк Эспер, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пасля скасавання Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці (ДРСМД) Вашынгтон паскарае распрацоўку новых ракетных комплексаў.

Злучаныя Штаты ўжо пачалі працу над «мабільнымі няядзернымі крылатымі і балістычнымі ракетнымі комплексамі», - сказаў Эспер.

Новая ракетная праграма знаходзіцца на «ранняй стадыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула