Трамп звязаў масавыя забойствы ў ЗША з хворай псіхікай стралкоў
Паводле прэзідэнта ЗША, усе стралкі — цяжка хворыя людзі. Ахвярамі двух масавых стралянін у Тэхасе і Агаё, якія адбыліся з розніцай у некалькі гадзін, сталі 29 чалавек, пішуць інфармагенцтвы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, каментуючы масавыя страляніны ў нядзелю ў Агаё і Тэхасе, указаў на праблемы з псіхічнымі захворваннямі ў ЗША.
Трамп заявіў, што ва ўсіх выпадках тыя, хто распачаў страляніну, былі «вельмі сур'ёзна псіхічна хворымі людзьмі».
У той жа час прэзідэнт ЗША заявіў, што «ў нашай краіне няма месца нянавісці». Ён адзначыў, што праблема масавых расстрэлаў працягваецца «гадамі» і «мы павінны яе спыніць».