БЕЛ Ł РУС

Расійскія чэмпіёнка і віцэ-чэмпіёнка свету па кікбоксінгу загінулі падчас шторму ў Крыме

5.08.2019 / 15:48

Nashaniva.com

Федэрацыя кікбоксінга Расіі паведаміла, што падчас шторму ў адной з бухт Севастопаля вечарам 4 жніўня загінулі дзве спартсменкі — гэта чэмпіёнка свету па кікбоксінгу Фаціма Жагупава і віцэ-чэмпіёнка свету Эліна Гісмеева. Пра трагічны выпадак піша sports.ru.

Па словах відавочцаў, адна з дзяўчат скокнула з каменнага пірса ў хвалю і стукнулася. Другая скокнула, каб выратаваць яе.

На месца трагедыі прыбылі ратавальнікі, якім удалося выцягнуць з вады цела адной з дзяўчат. Прыкмет жыцця яна ўжо не падавала. Другую спартсменку адразу выявіць не ўдалося, яе знайшлі на наступную раніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула