БЕЛ Ł РУС

Трамп і Зяленскі захацелі сустрэцца двойчы

9.08.2019 / 16:15

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп змогуць двойчы пагутарыць у найбліжэйшы час. Такую заяву зрабіў часовы павераны ў справах ЗША ва Украіне Уільям Тэйлар, перадае «Укрiнформ».

«Мы ведаем пра два выпадкі, дзе абодва прэзідэнты будуць прысутнічаць. Абодва прэзідэнты хочуць пагутарыць і ў Польшчы, і ў Нью-Ёрку [на палях Генасамблеі ААН]», — сказаў дыпламат.

Ён дадаў, што спадзяецца і на іншыя магчымасці для сустрэч, але пакуль што яны не ўзгодненыя, як і афіцыйны візіт Зяленскага ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула