Да +28°С і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 11 жніўня
У Беларусі 11 жніўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, піша БелТА.
У нядзелю ўначы месцамі, раніцай і днём пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 19. Днём паветра прагрэецца да 22-28 градусаў.