БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнікі «Расатама» загінулі ў Архангельскай вобласці пры выпрабаваннях «новага спецвырабу»

12.08.2019 / 16:15

Nashaniva.com

Супрацоўнікі «Расатама» загінулі ў Архангельскай вобласці пры выпрабаваннях «новага спецвырабу», заявіў кіраўнік карпарацыі Аляксей Ліхачоў на развітанні з загінулымі, піша РИА Новости.

Ён дадаў таксама, што подзвіг загінуўшых увойдзе ў гісторыю. «Я выказваю глыбокія спачуванні сем'ям і калегам нашых загінуўшых таварышаў. Мы заўсёды будзем памятаць пра іх, іх імёны і іх подзвіг стануць неад'емнай часткай гісторыі атамнай сферы», — сказаў Ліхачоў.

Спецыяльнымі вырабамі (спецвырабамі) у абаронна-прамысловым комплексе называюцца ўзоры ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула