БЕЛ Ł РУС

На трасе пад Мінскам ДАІ з пагоняй затрымала п'янага мужчыну на квадрацыкле ВІДЭА

12.08.2019 / 18:11

Nashaniva.com

У Мінскай вобласці з пагоняй затрымалі п'янага кіроўцу квадрацыкла, паведамляе міліцыя.

11 жніўня каля 19.40 увагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў малады чалавек, які рухаўся па дарозе Калодзішчы-Заслаўе на квадрацыкле, што забаронена правіламі дарожнага руху.

Кіроўца праігнараваў патрабаванні спыніцца і працягнуў рух. У выніку пераследу яго затрымалі ў садовым таварыстве «Заценьская крыніца».

За рулём квадрацыкла знаходзіўся 33-гадовы жыхар Мінска. Медыцынскі агляд паказаў у яго 1,08 праміле алкаголю. На кіроўцу склалі адміністрацыйныя пратаколы, а квадрацыкл адправілі на штрафную стаянку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула