БЕЛ Ł РУС

У Шры-Ланцы знесеных у акіян расійскіх турыстаў выратавалі ваенныя маракі

13.08.2019 / 13:36

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе выданне Adaderana.

Двое грамадзян Расіі 28 і 47 гадоў купаліся ў моры ля пляжа Талала на паўднёвай ускраіне выспы Шры-Ланка. Моцнай плынню іх абодвух знесла ў адкрыты акіян, пасля чаго яны пачалі тануць.

Ім на дапамогу прыйшоў карабель сіл хуткага рэагавання ВМС Шры-Ланкі, які гарантаваў бяспеку ўдзельнікаў фестывалю храма Вішну Дэвалайся ў найбліжэйшым да пляжа населеным пункце Дондра.

Ваенныя маракі паднялі расіян з вады і даставілі іх на бераг. Жыццю турыстаў нішто не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула