БЕЛ Ł РУС

ЗША забаранілі правозіць у самалётах некаторыя ноўтбукі Apple

14.08.2019 / 07:00

Nashaniva.com

Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне ЗША забараніла правозіць у самалёце некаторыя мадэлі ноўтбукаў амерыканскай кампаніі Apple. Пра гэта паведамляе The Hill.

Па дадзеных выдання, гаворка ідзе пра тэхніку MacBook Pro, рэалізаваную з верасня 2015 па люты 2017 года.

Адзначаецца, што ў чэрвені Apple ўстанавіла, што ў абмежаванага ліку 15-х MacBook Pro ранняга пакалення батарэя можа перагравацца, што стварае рызыку ўзнікнення пажару.

У сувязі з гэтым кампанія абвясціла пра адклiканне прадукцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула