БЕЛ Ł РУС

Меркель абвінаваціла Расію ў развале ракетнага дагавора з ЗША

14.08.2019 / 18:12

Nashaniva.com

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель лічыць, што ў скасаванні Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) вінаваты расійскі бок, піша Delfi.

«Я вельмі шкадую аб тым, што Расія даказальна парушыла дагавор аб РСМД і такім чынам дала падставу для заканчэння гэтай дамовы. Такім чынам была страчана частка [сістэмы] абмежаванняў узбраенняў у Еўропе і ва ўсім свеце. Мы будзем прыкладаць усе намаганні, сумесна з нашымі партнёрамі ў НАТА, каб настойваць на далейшым абмежаванні ўзбраенняў, і будзем займацца гэтым у наступныя гады», — заявіла Меркель.

Канцлер таксама паабяцала, што НАТА знойдзе агульны адказ у сувязі са скасаваннем дагавора, а Нямеччына пры гэтым будзе дзейнічаць як частка альянсу.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула