БЕЛ Ł РУС

БАТЭ да еўравосені засталося правесці тры матчы. Сёння — адзін з іх

15.08.2019 / 8:6

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Сёння БАТЭ згуляе матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы. Супернік — «Сараева». Тыдзень таму БАТЭ ў Босніі перамог з лікам 2:1, таму сёння галоўнае не прайграць.

Гульня пачнецца ў 20:00 на Барысаў-Арэне. Больш за 90% квіткоў на матч прададзеныя.

БАТЭ пачынаў барацьбу ў еўракубках у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але выбыў у другім раўндзе, прайграўшы «Русенборгу».

Каб прабіцца ў групавы турнір Лігі Еўропы, дзе беларускі клуб выступаў два гады запар, трэба прайсці «Сараева», а наступным супернікам будзе, імаверна, «Астана».

Задача ясная, але не простая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула