На выходных каля Палаца спорту будзе працаваць школьны кірмаш
17 і 18 жніўня каля Палаца спорту ў Мінску будуць працаваць адразу два спецыялізаваныя кірмашы: «Час у школу!», а таксама кірмаш стокавых нехарчовых тавараў.
Свае тавары да школьнага сезона будуць прадаваць універмагі, гандлёвыя арганізацыі, прадпрыемствы-вытворцы канцэрна «Беллегпрам».
Прадугледжваецца продаж не толькі адзення і абутку, але пісьмовых і канцылярскіх тавараў, сумкаў і ранцаў, школьнай атрыбутыкі.