У Гродне гандляр прадаваў акуляры на рынку, зняўшы штаны ФОТА
Гарадзенцы абурыліся незвычайнай фатаграфіяй. На ёй мужчына прадаваў акуляры, зняўшы штаны, паведамляе абласная міліцыя.
Фота абласной міліцыі
Праваахоўнікі высветлілі, што гэты 49-гадовы грамадзянін і раней трапляў у поле зроку міліцыі. Праўда, у розных іпастасях. У некаторых выпадках ён быў падазраваным у злачынстве, а аднойчы і сам звяртаўся па дапамогу, бо ў яго скралі тыя самыя акуляры.
У дзень інцыдэнту ён быў на Скідзельскім рынку ў стане алкагольнага ап'янення. Сам патлумачыць прычыны ўчынку не можа, але факт застаецца фактам — сваім таварам мужчына гандляваў спусціўшы штаны.