БЕЛ Ł РУС

Заходні пастаўшчык адмовіўся забяспечваць сыравінай расійскі тэлескоп

19.08.2019 / 7:30

Nashaniva.com

Брытанская кампанія адмовілася пастаўляць вуглевалакно для астрафізічнай касмічнай абсерваторыі «Спектр-М». Пра гэта распавяла намеснік дырэктара Фізічнага інстытута РАН Ларыса Ліхачова, перадае РІА Навіны.

Паводле слоў Ліхачовай, цяжкасці з пастаўкамі пачаліся пасля таго, як брытанскую фірму набыў амерыканскі ўладальнік. Яна таксама дадала, што складанасці ўзнікаюць і з некаторымі іншымі пастаўшчыкамі з ЗША, аднак бывае і так, што заходнія партнёры вяртаюцца да супрацоўніцтва.

На дадзены момант вуглевалакно для праекта пастаўляе японская група Sumitomo. Сыравіну прапітваюць па ўласнай тэхналогіі ў Навукова-даследчым інстытуце касмічных і авіяцыйных матэрыялаў. У выніку атрымліваецца матэрыял прэпрэг, з якога ствараюцца высокадакладныя панэлі для тэлескопа.

Расійскі 10-метровы касмічны тэлескоп «Спектр-М» прызначаны для даследавання Сусвету ў міліметровым і інфрачырвоным дыяпазонах (на даўжынях хваль ад 0,02 да 17 міліметраў). У 2013 годзе абсерваторыю планавалася запусціць у 2019-м. У цяперашні час старт вызначаны на пачатак 2030-х гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула