БЕЛ Ł РУС

Жонка прэм'ера Ізраіля пагрэбавала ўкраінскім хлебам-соллю ВІДЭА

19.08.2019 / 12:54

Nashaniva.com

Жонка прэм'ер-міністра Ізраіля Беніяміна Нетаньяху Сара выкінула хлеб і соль у аэрапорце Кіева, паведамляе Украінская праўда.

Нетаньяху адламаў кавалачак хлеба і з'еў яго. Потым адламаў яшчэ адзін кавалачак і паднёс жонцы. Сара Нетаньяху ўзяла хлеб у руку, але не з'ела, а кінула яго на зямлю.

Таксама некаторыя СМІ паведамляюць, што Сара Нетаньяху пасварылася з экіпажам самалёта ізраільскай авіялініі падчас палёту ў Кіеў, бо яе не прывіталі належным чынам падчас прызямлення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула