БЕЛ Ł РУС

Крэмль пра планы ЗША на Грэнландыю: Мы такім шопінгам не займаемся

22.08.2019 / 17:04

Nashaniva.com

У Крамлі не сочаць за спрэчкамі вакол намераў ЗША выкупіць у Даніі востраў Грэнландыя, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Гэта не наша справа, такім міжнародным шопінгам не займаемся», — сказаў Пяскоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі адзначыў, што спрэчкі вакол Грэнландыі звязаныя з адносінамі паміж ЗША і Даніяй. «Калі мы правільна разумеем, зараз там пэўная чорная кошка прабегла, але гэта не наша пытанне, мы не хацелі б умешвацца», — дадаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула