БЕЛ Ł РУС

Шкода абрабаванай ювелірнай крамы ў Мінску перавышае мільён рублёў

22.08.2019 / 17:49

Nashaniva.com

Урон абрабаванай ювелірнай крамы ў Мінску перавышае мільён рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Праваахоўнікі просяць грамадзян, якія маюць інфармацыю, якая можа дапамагчы следчым і аператыўнікам, напрыклад, відэазапіс з рэгістратараў аўтамабіляў, звярнуцца ва УСК па Мінску па тэлефоне (8017) 389-55-55.

17 жніўня ў 11.40 у памяшканне ювелірнай крамы «Яхант» па вуліцы Кісялёва ўвайшлі двое мужчын. Распылілі пярцовы газ, рукі аднаго прадаўца звязалі пластыкавай сцяжкай, рукі другога — кайданкамі. Пасля гэтага яны захапілі ўсе каштоўнасці з вітрыны і збеглі. Наведвальнікаў у краме не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула